Канікулы, канікулы – вясёлая пара
З 30 сакавіка 2020 па 08 красавіка 2020 ў Лашанскім сямейным дзіцячым садзе праводзіліся вясновыя канікулы.
Кожны дзень быў асаблівым, насычаным новымі ўражаннямі ад пазнання таямніц свету і сваёй маленькай радзімы. З дзецьмі былі іх любімыя казачныя героі, чароўныя аловак, пэндзлік і, вядома, фантазія.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Загадчык установы адукацыі «Лашанскі сямейны дзіцячы сад»
І.П.Ксяневіч
Мерапрыемствы на вясеннія канікулы ў Лашанскім сямейным дзіцячым садзе (30.03.2020 – 08.04.2020)
№ п/п |
Мерапрыемствы |
Дата |
Адказны |
1. |
“Казачны” дзень Гульня-віктарына “Ці ведаеш ты казку”. Дыдактычная гульня “Збяры казку”. Досуг “Мае любімыя казкі”. Маляванне на тэму “Па старонках любімых казак”. |
30.03.2020 |
Аксенчк Н.М. |
2. |
Дзень вясновай прыроды. Інтэрактыўная гульня “Калі гэта бывае”. Экскурсія “Акно ў прыроду” (назіранне за абуджэннем прыроды” Гульня-падарожжа па экалагічнай сцежцы (“У госці да мурашоў”, “На сажалцы”) |
31.03.2020. |
Аксенчык Н.М. |
3. |
Дзень гумару і смеху. Гутарка “Добрыя жарты смеху варты”. Складанне жартаў-небыліц “А такое ў жыцці бывае?!” Фотаконкурс “Самая прыемная ўсмешка”. Вясновыя забаввы. |
01.04.2020 |
Ласко І.М.. |
4. |
Дзень бяспекі. Гутаркі па асновах бяспекі на тэму “Бяспечны дом”; “Адзін дома”. Ралявы дыялог “Добры дзень, гэта хуткая (міліцыя, пажарная)”. Сюжэтна-ролевыя гульні ў пакоі бяспекі “Вуліца”, “Служба выратавання”. |
02.04.2020 |
Аксенчык Н.М. |
5. |
Дзень роднай зямлі Гутарка “Краіна, дзе мы жывём”. Віктарына “Загадкі з роднай хаткі”. Прагляд прэзентацыі “Лашаншчына родная, землі святыя” |
03.04.2020 |
Аксенчык Н.М. |
6. |
Дзень вясёлага пэндзліка Разглядванне рэпрадукцый карцін мсясцовага мастака Салаўя І.А. (занятак у музеі) Маляванне на тэму “Вясна – красна”. Выстава дзіцячых малюнкаў. |
04.04.2020 |
Ласко І.М. |
7. |
Дзень кнігі Гутарка “Кніга – мой сябар”. Завочная экскурсія ў бібліятэку “Дзе жывуць кнігі”. Акцыя ”Беражыкнігу”. Выраб кніжкі-самаробкі “Мая першая кніжка” |
07.04.2020 |
Аксенчык Н.М. |
8. |
Дзень музыкі Музычная гульня “Выступае ансамбль “Дашкольнік” Гульнявое заданне “Адгадай песню па мелодыі”. Спяваем усе (выкананне песень-караоке) |
08.04.2020 |
Аксенчык Н.М. |