Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэрыторыя шчаслівага дзяцінства

Дата: 18 июня 2023 в 21:32

 Тэрыторыя  дзіцячага сада ўключае ў сябе спартыўную і гульнявую  пляцоўкі,  тэматычныя   пляцоўкі "ДАІ", "МНС", этнапляцоўку і турыстычную,  аформлена экалагічная сцяжынка.

    На гульнявой  пляцоўцы размешчана альтанка,  у якой маецца абсталяванне для сюжэтна-ролевых гульняў, на  тэрыторыі  дзецям для гульняў прадастаўлены паравозік, машынкі, веласіпеды, горкі  для з'езда, арэлі.

На спартыўнай пляцоўцы --  валейбольная сетка, баскетбольная стойка, мішэні,  рукаходы, пералазы і перакладзіны, турнікі, бум і слупкі для хады.

Тэматычная  пляцоўкі ўключаюць у сябе роставыя фігуры міліцыянера і пажарнага, маецца пажарны шчыт,  пажарная пляцоўка для назірання.  На пляцоўцы ДАІ ўстаноўлены  святлафор, дарожныя знакі,"зебра", маюцца машынкі.

На гульнявой пляцоўцы пабудаваны казачны домік Бабы Ягі, ля якога ў ценю махнатых елак размясціліся тры мядзведзі, якія нібы запрашаюць у казку. Непадалёку як быццам спяшаецца ў казку працавіты мураш, за якім назіраюць зайчык і вавёрачка, якія не вельмі спяшаюцца ўслед за мурашом, бо на лясной паляне можна паназіраць за дзецьмі, што размясціліся на пянёчках за сталом і нешта так разглядаюць! 

Экалагічная сцяжынка ўключае ў сябе 10 станцый: "Бяроза", "Рабіна", "Сажалка", "Мурашнік", "Вугалок лесу", "Метэастанцыя", "Агарод", "Лекавыя расліны", "Кветнік", "Альпійская горка" .

На тэрыторыі маюцца зялёныя насаджэнні: пладовыя і ліставыя дрэвы, кусты.

Ля  метэастанцыі знаходзіцца вятрак, а на сажалцы растуць кветкі, плаваюць гусі і качкі, тут жа з вудай сядзіць рыбак і, пэўна, не так ловіць рыбу, як паглядае на сялянскі міні-дворык, дзе і варона прытаілася на плоце, і гаспалыня-прыгажуня  выйшла да калодзежа па ваду, а на возе (самым сапраўдным!) шчабечуць вераб'і.

   На агародзе вырошчваем агуркі і моркву, цыбулю і памідры, кабачкі і, вядома ж, бульбу. А  лекавыя расліны -- гэта і ландыш, і рамонак, і аер, і півоні. На альпійскай горцы і ў кветніках які толькі кветак няма! Шкада, што такое засушлівае лета сёлета!

Тэрыторыя дзіцячага сада штогод мадэрнізуецца, але не тымі тэмпамі, як бы хацелася.  У планах пасадзіць дэкаратыўныя кусты, мадэрнізаваць тэматыную пляцоўку ДАІ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.