Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Статут

Дата: 5 июля 2023 в 14:48, Обновлено 5 июля 2023 в 14:53

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Уздзенскага
раённага выканаўчага 
камітэта
                                                       ____________№_______

СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі
“Лашанскі дзіцячы сад  Уздзенскага раёна”
(новая рэдакцыя)


УСТАВ
государственного учреждения образования
«Лошанский детский сад  Узденского района”
(новая редакция)


Крывялі
2022

                                                                         ГЛАВА 1
                                                       АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна” (далей – Установа адукацыі) створана ў адпаведнасці  з Грамадскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі  (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
1.2.Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна” з’яўляецца дзяржаўнай установай дашкольнай адукацыі, а таксама можа рэалізаваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей  і моладзі па адным ці некалькім профілям  з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні і здзяйсняць аздараўленне выхаванцаў.
1.3. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб алукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, другімі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам. 

                                                                         ГЛАВА 2.
                                            НАЙМЕНАВАННЕ ЎСТАНОВЫ АДУАЦЫІ
                            Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ПАТРАБАВАННЯМІ ЗАКАНАДАЎСТВА
2.1.  Найменаванне ўстановы адукацыі:
Поўная назва Установы адукацыі:
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лашанскі  дзіцячы сад  Уздзенскага раёна”;
на рускай мове – Государственное учреждение образования “Лошанский детский сад  Узденского района”;
2.2. Скарочаная назва Установы адукацыі:
на беларускай мове – Лашанскі дзіцячы сад;
на рускай мове – Лошанский детский сад.


                                                                             ГЛАВА 3.
                                    МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ:
3.1. Месца знаходжання Установы адукацыі: 223412, Рэспубліка Беларусь, Уздзенскі раён, вёска Крывялі, вуліца Цэнтральная, 27. 

                                                                            ГЛАВА 4.
                                               ТЫП, ВІД УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
4.1. Тып установы адукацыі  – установа дашкольнай адукацыі.
4.2. Від установы адукацыі – дзіцячы сад.
ГЛАВА 5.
                                            ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЙНАСЦІ
                                                        УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
5.1. Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
5.2. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца: 
 фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае,  фізічнае і прафесіянальнае развіццё асобы выхаванца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый; 
рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу навучання, аздараўленне дзіцяці.  
5.3. Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
 фарміраванне ў выхаванцаў маральных якасцей,  кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу навучання;
аздараўленне.
5.4. Асноўнай функцыяй Установы адукацыі з’яўляецца стварэнне ўмоваў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;’
засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказчыках  не могуць пастаянна наведваць установу дашкольнай адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
 фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, моўнага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміраванне ў выхаванцаў грамадзянсксці і нацыянальнай самасвядомасці, асноваў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных здольнасцей  выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыі харчавання  і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
5.5. У адпаведнасці з мэтай дзейнасці і Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь  АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай  дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 года № 85 (далей – АКРБ 005-2011), Установа адукацыі здзяйсняе наступныя віды дзейнасці: 
85100 – дашкольная адукацыя;
86909 – іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека;
56290 – іншыя паслугі па грамадскім харчаванні.
5.6. З мэтай папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў Установа адукацыі можа  здзяйсняць платныя віды дзйнасці  ў адпаведнасці са Статыстычным класіфікатарам  СК 27.005-2015 «Платныя паслугі насельніцтву» (СКППН):
85.10.10 – паслугі ў вобласці дашкольнай адукацыі; 
85.59.01 – паслугі ў галіне адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;
85.60.10 – паслугі ў галіне адукацыі дапаможныя; 
68.20.12 – паслугі па здачы ў арэнду  (наём)  асабістых ці арандаваных нежылых памяшканняў.

                                                                              ГЛАВА 6.
                                  ЗВЕСТКІ АБ ЗАСНАВАЛЬНІКУ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ 
6.1. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Кампетэнцыі Заснавальніка ўстанаўліваюцца  заканадаўчымі актамі.
6.2. Забеспячэнне дзейнасці Установы адукацыі здзяйсняе Дзяржаўная ўстанова “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Уздзенскага раёна” на аснове заключанага дагавора аб аказанні паслуг па забеспячэнні дзейнасці бюджэтнай арганізацыі. 

                                                                             ГЛАВА 7.
                                        МОВА (МОВЫ) НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ 
                                 ПЕРАЛІК РЭАЛІЗУЕМЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ, 
                              ПРАГРАМ ВЫХАВАННЯ, ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ 
7.1. Навучанне і выхаванне ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна” вядзецца на беларускай і рускай мовах. Асноўнай мовай навучання і выхавання з’яўляецца беларуская мова.  
Справаводства ва Установе адукацыі вядзецца на беларускай мове.
        7.2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад” рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.  Ва Установе могуць быць рэалізаваны: 
адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;
эксперыментальная вучэбная праграма дашкольнай адукацыі;
індывідуальная вучэбная праграма дашкольнай адукацыі;
адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 
7.3. Установа дашкольнай адукацыі можа кіравацца:  
пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю  актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак арганізацыі  адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;
пры рэалізацыі адуацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю  актамі заканадаўства, якія вызначаюць парадак  арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі  пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі.
7.4. Адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі рэалізуецца ў дзённай вочнай форме атрыманння  адукацыі.
7.5. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі арганізаваны ва Установе адукацыі, пры неабходнасці можа быць арганізаваны на даму. 
7.6. Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі адукацыйны працэс  ажыццяўляецца ў групе.
 Індывідуальна  адукацыйны працэс можа ажыццяўляцца на аснове рашэння кіраўніка Установы  адукацыі  ў адпаведнасці з індывідуальным планам ці індывідуальнай вучэбнай праграмай для выхаванцаў з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбамі.
7.7. Для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях  пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі,  могуць стварацца ўмовы для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму. Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія па стане здароўя часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі дома.  
7.8. Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання дашкольнай і спецыяльнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.
 7.9. Адукацыйны працэс для засваення выхаванцамі зместу  адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму  арганізуецца  Установай адукацыі  па месцы жыхарства (месцы знаходжання) выхаванца з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ці дзяржаўнай установай адукацыі, у якой яно навучалася да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для атрымання спецыяльнай адукацыі на даму. 
7.10. З мэтай сацыялізацыі выхаванца (у тым ліку з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), які засвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі (ці атрымлівае спецыяльную адукацыю)  на даму, заняткі могуць арганізоўвацца на даму ці ў спалучэнні заняткаў на даму  і ва Установе адукацыі, якая арганізавала навучанне і выхаванне на даму
7.11.  Рашэнне аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі  на даму прымаецца Упраўленнем  па месцы жыхарства  (месцы прабывання)  выхаванца на аснове заявы яго законнага  прадстаўніка і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі..
Рашэнне аб атрыманні спецыяльнай адукацыі  на даму ці на даму і ва Установе адукацыі  прымаецца Упраўленнем па месцы жыхарства  (месцы прабывання)  асобы  з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  на аснове заявы законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы, заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі. 
7.12. Парадак  арганізацыі  зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі  і атрымання спецыяльнай адукацыі на даму  ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі  па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя. 
                                                                            ГЛАВА 8.
                                              КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ
                                               МАЁМАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
8.1. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю Установы адукацыі, з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме  Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.
8.2. Установа з’яўляецца юрыдычнай  асобай, якая мае ў аператыўным упраўленні  адасобленую частку  дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх  абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя  правы, выконваць  абавязацельствы, быць ісцом і адказчыкам у судзе. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні, грашовымі сродкамі. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яго абавязацельствах нясе ўласнік маёмасці. 
8.3. Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта прадастаўляе Установе адукацыі будынак, абсталяванне, інжынерныя камунікацыі і іншую маёмасць, неабходную для вядзення адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. 
8.4. Маёмасць, прадастаўленая Установе адукацыі, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа адукацыі ў адносінах да замацаванай за ёй маёмасцю   ажыццяўляе права валодання, карыстання і распараджэння ёй у межах, устаноўленых заканадаўствам, і ў адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці. Памяшканні Установы адукацыі абсталёўваюцца неабходным наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных правіл і норм. 
8.5. Маёмасць Установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. 
8.6. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй  па каштарысе.
8.7. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца па дзейных нарматывах з улікам забеспячэння адукацыйнага працэсу і віду ўстановы адукацыі. Матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы складаюць зямельны ўчастак, капітальны будынак, абсталяванне, а таксама іншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца для навучання, выхавання, аздараўлення выхаванцаў, для вырашэння іншых задач у сферы адукацыі. 
 8.8. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў  
 арганізацый, фізічных і юрыдычных асобаў, іншых відаў дзейнасці, якія  не супярэчаць  заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
       8.9. Работнікі Установы адукацыі, выхаванцы, іх законныя прадстаўнікі нясуць адказнасць за захаванасць памяшканняў і маёмасці Установы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
      8.10. Фінансаванне Установы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту і іншых, не забароненых заканадаўствам, крыніц.
       8.11. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы адукацыі з'яўляюцца:
     даходы, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг, арэнды памяшканняў;
      добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;
      сродкі апякунскага савета;
      бязвыплатная (спонсарская) дапамога;
      іншыя крыніцы, не забароненыя дзеючым  заканадаўствам.
      Спонсарамі Установы адукацыі могуць быць установы, арганізацыі, а таксама прыватныя асобы, зацікаўленыя ў яе  станаўленні і развіцці.
       8.12. Установа адукацыі можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з актамі заканадаўства. Ажыццяўленне ўстановай дзейнасці, якая прыносіць даходы, не цягне зніжэння яе фінансавання за кошт сродкаў бюджэту. 
       8.13. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
8.14. Установа мае права аказваць выхаванцам, іншым грамадзянам, арганізацыям платныя адукацыйныя паслугі па-за асноўнай адукацыйнай дзейнасцю. Аказанне платных адукацыйных паслуг на платнай аснове ажыццяўляецца на аснове дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Парадак і ўмовы прадастаўлення платных адукацыйных паслуг вызначаюцца асобнымі нарматыўнымі прававымі актамі, памер аплаты і рэжым прадастаўлення паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат.
8.15. Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа ажыццяўляцца ўзамен або ў рамках адукацыйнай дзейнасці, што фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту, пагаршаць якасць аказання паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.
8.16. Формы і парадак вядзення бухгалтарскага ўліку ўстанаўліваюцца Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь. 

                                                                       ГЛАВА 9.
                                 ПАРАДАК КІРАВАННЯ УСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ, 
СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ
9.1. Упраўленне ўстановай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дзеючым  статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
9.2. Установа адукацыі мае пячатку і штамп з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваім найменнем, бланкі ўстаноўленага ўзору з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, можа мець іншыя сродкі ідэнтыфікацыі.
9.3. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай дашкольнай адукацыі ажыццяўляе загадчык, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Заснавальнікам у парадку, устаноўленым  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.
9.4. Кіраўнік Установы адукацыі:
дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці;
выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваіх паўнамоцтваў;
ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя (рабочыя) інструкцыі;
вядзе (запаўняе) звесткі аб руху дзяцей ва Установе адукацыі;
падае інфармацыю аб наяўнасці вольных месцаў у групах Установы адукацыі;
зацвярджае штатны расклад Установы адукацыі ў межах выдзеленых асігнаванняў і ў адпаведнасці з тыпавымі штатамі;
узначальвае педагагічны савет установы;
вызначае парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
штогод на аснове тыпавых вучэбных  планаў зацвярджае вучэбны план Установы адукацыі;
зацвярджае індывідуальныя навучальныя планы.
9.5. Асноўным органам самакіравання ва Установе адукацыі з'яўляецца педагагічны савет, які  ўзначальвае загадчык Установы адукацыі.
9.6. Ва ўстанове могуць стварацца апякунскі савет і бацькоўскі камітэт.
9.7. Палажэнні аб педагагічным савеце, апякунскім  савеце, бацькоўскім камітэце зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі.
     9.8. Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці гэтых органаў самакіравання вызначаюцца ў адпаведнасці з дзеючымі актамі заканадаўства, Палажэннямі аб адпаведных органах самакіравання, дадзеным  статутам.
9.10. Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, рэсурсны цэнтр.
9.11. У мэтах аказання садзейнічання ў арганізацыі дзейнасці па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, а таксамама пры  арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем выхаваўчай і прафілактычнай работы ва ўстанове ствараецца савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Парадак стварэння ва ўстанове савета  па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, яго задачы і функцыі, а таксама парадак арганізацыі яго працы вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
9.12. Сацыяльна-педагагічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляюць спецыялісты ўстановы, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у выхаванні выхаванцаў і маюць педагагічную, сацыяльна-педагагічную адукацыю або прайшлі адпаведную перападрыхтоўку, пацверджаную дакументам аб адукацыі.
Псіхалагічная дапамога ўдзельнікам адукацыйнага працэсу аказваецца замацаваным спецыялістам па рашэнні кіравання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 
9.13. Ва ўстанове не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная ці іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
9.14. Установа ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа, у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі.


                                                                        ГЛАВА 10.
                                           ПАРАДАК ФАРМАВАННЯ СТРУКТУРЫ
                                  І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

10.1. Структура Установы адукацыі зацвярджаецца загадчыкам Установы адукацыі па ўзгадненні з Упраўленнем.
10.2. Да структурных падраздзяленняў установы дашкольнай адукацыі адносяцца: пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, рэсурсны цэнтр.
10.3. Установа адукацыі са згоды Заснавальніка можа ствараць свае адасобленыя падраздзяленні, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і дзейнічаюць на аснове палажэнняў, зацверджаных установай адукацыі і ўзгодненых з Заснавальнікам.
10.4. Арганізацыйна-штатная структура Установы адукацыі зацвярджаецца загадчыкам па ўзгадненні з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта на падставе тыпавых штатных нарматываў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.
10.5. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе адукацыі уключаючы пытанні прыёму, пераводу і звальнення, рэжыму работы і адпачынку, умоў працы, гарантый і кампенсацый рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.
10.6. Прыём на работу ва Установу адукацыі і звальненне педагагічных і іншых работнікаў ажыццяўляе загадчык.
10.7. На пасаду педагагічнага работніка прымаюцца асобы, якія маюць адпаведную адукацыю і кваліфікацыю.
10.8. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:
пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;
якія маюць судзімасць, што  не знята або не пагашана;
якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні для  ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці.
10.9. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Палажэннямі аб аплаце працы работнікаў.
10.10. Працоўныя кніжкі ўсіх работнікаў Установы адукацыі вядуцца і захоўваюцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
10.11.Атэстацыя педагагічных работнікаў Устанрвы адукацыі здзяйсняецца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспубдікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам працы  і сацыяльнай абароны.

                                                                            ГЛАВА 11.
                           ПАЎНАМОЦТВЫ ЗАСНАВАЛЬНІКА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
11.1. Заснавальнік забяспечвае стварэнне ўмоў для рэалізацыі права грамадзян на атрыманне бясплатнай дашкольнай адукацыі;
11.2. Заснавальнік можа прымаць рашэнне аб змене віду ўстановы адукацыі па ўласнай ініцыятыве альбо па ініцыятыве ўстановы адукацыі пры ўмовах абгрунтаванасці неабходнасці змены віду ўстановы адукацыі і адпаведнасці крытэрыям віду, што заяўляецца.
11.3. Заснавальнік установы адукацыі можа ўсталёўваць іншую напаўняльнасць груп (у тым ліку спецыяльных груп і груп інтэграванага навучання і выхавання) пры наяўнасці аб'ектыўных абставінаў, захаванні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку нормаў плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.
11.4. Упраўленне ажыццяўляе кіраўнічыя функцыі і каардынацыю дзейнасці ўстановы адукацыі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства.
11.5. Заснавальнік і кіраванне ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі;
11.6. Заснавальнік забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
11.7. Заснавальнік ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, вызначаныя Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

                                                                              ГЛАВА 12.
                                       ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
                                                                 ВА УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ
12.1. Адукацыйны працэс арганізуецца на аснове:
прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
адукацыйных стандартаў;
дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;
педагагічна абгрунтаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;
культурных і духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;
сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.
12.2. Адным з напрамкаў адукацыйнага працэсу з'яўляецца працэс выхавання, накіраваны на фарміраванне ў выхаванцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да памяці абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавека працы і старэйшага пакалення, беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, стварэнне ўмоў для самавызначэння, сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы навучэнца на аснове сацыякультурных, духоўна-маральных каштоўнасцей і прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям'і, грамадства і дзяржавы.
Працэс выхавання ажыццяўляецца як у спецыяльна арганізаванай, так і ў нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.
12.3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца цэлы год з 1 верасня па 31 жніўня ў рэжыме пяцідзённага навучальнага тыдня.
12.4. Час знаходжання выхаванцаў ва Установе адукацыі вызначаецца Заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і складае 10,5 гадзін з рэжымам работы ўстановы з 7.30 да 18.00.
Час знаходжання выхаванца ва ўстанове адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.
12.5. У адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў і на падставе рашэння Заснавальніка ва Установе адукацыі могуць функцыянаваць групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў з рэжымам працы ад 2 да 7 гадзін (штодня, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год), у тым ліку і на платнай аснове, пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
12.6. Ва Установе адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, могуць стварацца санаторныя групы, іншыя групы, а таксама спецыяльныя групы, санаторныя спецыяльныя групы, групы інтэграванага навучання і выхавання, санаторныя групы інтэграванага навучання і выхавання пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання.
12.7. Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года:
першага ранняга ўзросту – да аднаго года;
        другога ранняга ўзросту – ад аднаго года да двух гадоў;
        першую малодшую – ад дзвюх да трох гадоў;
другую малодшую – ад трох да чатырох гадоў;
сярэднюю – ад чатырох да пяці гадоў;
старэйшую – ад пяці да сямі гадоў;
рознаўзроставую - ад аднаго года да сямі гадоў.
12.8. Адукацыйны працэс у рознаўзроставых групах арганізуецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад узросту выхаванцаў.
12.9. Адукацыйны працэс па рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі можа ажыццяўляцца індывідуальна на падставе рашэння кіраўніка ўстановы ў адпаведнасці з індывідуальным навучальным планам або індывідуальным навучальным планам і індывідуальнай вучэбнай праграмай для выхаванца з асаблівымі індывідуальнымі адукацыйнымі патрэбнасцямі.
12.10. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі носіць карэкцыйную накіраванасць і арганізуецца з улікам структуры і ступені цяжкасці парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці і ўзросту выхаванцаў на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі.
12.11. Карэкцыя парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця можа ажыццяўляцца на карэкцыйных занятках (групавых, падгрупавых, індывідуальных).
12.12.Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі можа  ажыццяўляцца ў групах інтэграванага навучання і выхавання, а таксама ва ўмовах атрымання адукацыі дома або ў спалучэнні заняткаў дома і ва ўстанове, у парадку, вызначаным заканадаўствам. Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання дашкольнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.
12.13. Пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю  можа ажыццяўляцца ў спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання.
12.14. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для асобы з расстройствамі аўтыстычнага спектра з улікам структуры і ступені цяжкасці парушэння забяспечваецца яго персанальнае суправаджэнне педагагічным работнікам Установы адукацыі.
Неабходнасць і форма персанальнага суправаджэння вызначаюцца псіхолага-медыка-педагагічнай камісіяй дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
12.15. Парадак стварэння спецыяльнай  групы і групы інтэграванага навучання, а таксама арганізацыя адукацыйнага працэсу ў іх вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
12.16. Напаўняльнасць груп (у тым ліку спецыяльных і інтэграванага навучання і выхавання) ва Установе адукацыі ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.         
Камплектаванне груп установы і перавод выхаванцаў з адной групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня). Перавод выхаванца з адной групы ў іншую ў асобных выпадках можа быць ажыццёўлены на працягу навучальнага года па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванца або пры наяўнасці аб'ектыўных абставін і са згоды законных прадстаўнікоў пры ўмове наяўнасці свабоднага месца.
12.17. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца гульня, занятак. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя: экскурсія, назіранне, дзяжурства, адукацыйная сітуацыя і інш.
12.18. Дамашнія заданні на працягу навучальнага года не задаюцца.
12.19. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ажыццяўляецца ў аб'яднаннях па інтарэсах (гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня) рознага профілю ў форме заняткаў. Аб'яднанні па інтарэсах могуць быць аднаўзроставымі або рознаўзроставымі.
12.20. На працягу года ўстанаўліваюцца канікулы, у час якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. У час канікул з выхаванцамі праводзяцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.
Агульная працягласць канікулаў складае 112 дзён: летнія - 92 каляндарныя дні, зімовыя - 10 каляндарных дзён, вясновыя - 10 каляндарных дзён.
У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп, у тым ліку ў рознаўзроставыя, або іх закрыццё.
12.21. Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з  заканадаўчымі актамі. З  мэтай рэалізацыі задач навукова-метадычнага забеспячэння ўстанова ўзаемадзейнічае з іншымі ўстановамі адукацыі, навукова-метадычнымі і вучэбна-метадычнымі ўстановамі сістэмы адукацыі.
12.22. Ва ўстанову прымаюцца дзеці з ліку непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь, непаўналетніх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, непаўналетніх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь.
12.23. Прыём асоб ва ўстанову для атрымання дашкольнай/спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месц на падставе:
заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
накіравання, выдадзенага заснавальнікам;
заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - для атрымання
дашкольнай адукацыі дома, у санаторных групах;
заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Прыём выхаванцаў ва ўстанову афармляецца загадам па ўстанове.
12.24. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай і спецыяльнай адукацыі ва Установу адукацыі ажыццяўляецца з улікам медыцынскіх паказанняў і медыцынскіх супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, пералік якіх устанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з  Міністэрствам адукацыі.
       12.25. Адлічэнне выхаванцаў з установы афармляецца загадам па ўстанове. Адукацыйныя адносіны спыняюцца па наступных падставах:
       у сувязі з атрыманнем дашкольнай адукацыі; 
       датэрмінова па ініцыятыве законных прадстаўнікоў выхаванцаў (для пераводу ў іншую ўстанову адукацыі; па ўласным жаданні);
        датэрмінова па ініцыятыве Установы адукацыі (пры бесперапыннай адсутнасці выхаванца на занятках без уважлівых прычын больш за 30 дзён);
        датэрмінова па абставінах, якія не залежаць ад волі навучэнца і Установы адукацыі (ліквідацыя Установы адукацыі; ануляванне, спыненне дзеяння ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць; смерць навучэнца)
12.26. Тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год на падставе жадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
        12.27. Харчаванне выхаванцаў ва ўстанове арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл, гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне выхаванцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне.
Харчаванне навучэнцаў можа ажыццяўляцца за кошт уласных сродкаў, сродкаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з актамі заканадаўства.
12.28. Медыцынскае абслугоўванне выхаванцаў ажыццяўляецца медыцынскім работнікам установы аховы здароўя "Лашанская амбулаторыя" ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Медыцынскі работнік аказвае дапамогу педагогам Установы адукацыі ў арганізацыі дыферэнцыраванага падыходу да дзяцей з улікам іх стану здароўя і асаблівасцей развіцця.
        12.29. Установа адукацыі можа аказваць паслугі ў сферы дашкольнай адукацыі і арганізоўваць функцыянаванне груп кароткачасовага знаходжання дзяцей, якія ў тым ліку не наведваюць Установу адукацыі, як на платнай, так і на бюджэтнай аснове. На падставе рашэння Заснавальніка ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў фарміруюцца групы, вызначаецца рэжым іх работы з 1 верасня – напаўняльнасць.
 Канкрэтныя пытанні адукацыйнага працэсу вырашаюцца педагагічным саветам і адміністрацыяй установы ў межах паўнамоцтваў, прадстаўленых ім заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі і сапраўдным Статутам.


                                                                        ГЛАВА 13.
            ЗВЕСТКІ ПРА СТВАРЭННЕ, РЭАРГАНІЗАЦЫЮ, ПЕРАЙМЕНАВАННЕ  УСТАНОВЫ                                                                         АДУКАЦЫІ
13.1. Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 красавіка 2015 года № 656 “Аб перайменаванні дзяржаўнай установы адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад” Уздзенскага раёна  ўстанова адукацыі перайменавана  ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Лашанскі сямейны дзіцячы сад Уздзенскага раёна” (у далейшым – Дзіцячы сад).
13.2. Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 12.03.2014 № 448 “Аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Лашанскі дзіцячы сад-базавая школа” Уздзенскага раёна рэарганізавана шляхам пераўтварэння ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Лашанскі дзіцячы сад” Уздзенскага раёна.
13.3. Лашанскі дзіцячы сад быў створаны ў 1979 годзе.
       13.4. Дадзены статут з'яўляецца новай рэдакцыяй статута дзяржаўнай установы адукацыі "Лашанскі сямейны дзіцячы сад Уздзенскага раёна”  і ўступае ў сілу з моманту рэгістрацыі.

                                                                            ГЛАВА 14
                                                                ПАРАДАК СТВАРЭННЯ,
                                РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
14.1. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.
14.2. У выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі ўстановы, спынення дзеяння ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць заснавальнік прымае меры па пераводзе выхаванцаў са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

                                                                         ГЛАВА 15.
                                     ПАРАДАК УНЕСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ І (АБО) Дадаткаў
                                                  У СТАТУТ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
15.1. Ліцэнзаванне дзейнасці Установы адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
15.2. Змяненні і (або) дапаўненні ў гэты Статут Установы адукацыі ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

                                                                      ГЛАВА 16
                                              ПРАВЫ  І АБАВЯЗКІ УДЗЕЛЬНІКАЎ

Адукацыйны працэс
 16.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі з'яўляюцца: выхаванцы; законныя прадстаўнікі выхаванцаў (бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі); педагагічныя работнікі; установа адукацыі. 
Адносіны ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу будуюцца на аснове супрацоўніцтва і ўзаемапавагі. 
16.2. Установа адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства маі права: 
ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць; 
фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;  
перадаваць функцыі па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўным установам, створаным выканаўчымі камітэтамі абласнога  і базавага тэрытарыяльных узроўняў, для забеспячэння дзейнасці падпарадкаваных ім бюджэтных арганізацый; 
ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
 удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;
 уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый. 
16.3. Установа можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне адукацыйнай, культурнай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.         
Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ажыццяўляецца на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады, узаемнай павагі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не павінна наносіць урон суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы. 1
16.4. Установа адукацыі абавязана забяспечваць: якасць адукацыі; распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння;
 падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
меры сацыяльнай абароны выхаванцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі выхаванцам;
азнаямленне законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва ўстановы адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, правіламі ўнутранага распарадку, іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а па іх патрабаванні - таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;
самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, парадак і перыядычнасць правядзення якой вызначаецца загадчыкам;
збор, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.
16.5. Установа адукацыі можа рэалізоўваць праграму выхавання, удзельнічаць у рэалізацыі мерапрыемстваў па ўстараненні прычын і ўмоў, якія прывялі да стварэння неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, у рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці.
16.6. Педагагічныя работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання і выхавання;
доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;
удзел у кіраванні ўстановай дашкольнай адукацыі;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
аб'яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі. Іншыя правы ўстанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы.
16.7. Педагагічныя работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм;
захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
паважаць гонар і годнасць выхаванцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
павышаць свой прафесійны ўзровень і педагагічнае майстэрства;
прапагандаваць здаровы лад жыцця яго сярод выхаванцаў;
забяспечыць выкананне спецыяльных умоў, неабходных для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць папярэдні (пры паступленні на працу) і перыядычныя (на працягу працоўнай дзейнасці) абавязковыя медыцынскія агляды ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненню з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны;
іншыя абавязкі, устаноўленыя актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы.
16.8. У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі  павінны кіравацца наступнымі правіламі:
рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;
будаваць работу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;
добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі. Пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;
фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;
праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;
у рамках заканадаўства захоўваць таямніцу асабіста даверанай інфармацыі;
садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве выхаванцаў і педагагічным калектыве;
выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.
16.9. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
16.10. Законныя прадстаўнікі (бацькі, усынавіцелі/удачарыцелі, апекуны, папячыцелі) выхаванцаў маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй установы дашкольнай адукацыі;
удзел у кіраванні Установай адукацыі;
абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў;
атрыманне інфармацыі пра ход і змест адукацыйнага працэсу, пра выкарыстоўваемыя  метады навучання і выхавання;
атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) выхаванцаў;
уключэнне ў склад апякунскага савета ўстановы дашкольнай адукацыі і выключэнне з яе на падставе рашэння агульнага сходу;
іншыя правы законных прадстаўнікоў выхаванцаў устанаўліваюцца Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы дашкольнай адукацыі.
16.11. Законныя прадстаўнікі выхаванцаў абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў;
несці адказнасць за выхаванне дзяцей;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў і Статута ўстановы дашкольнай адукацыі;
уносіць своечасова плату за харчаванне выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі;
наведваць установу дашкольнай адукацыі па запрашэнні адміністрацыі, а таксама бацькоўскія сходы, іншыя мерапрыемствы, якія патрабуюць іх прысутнасці;
своечасова інфармаваць педагогаў аб немагчымасці наведвання выхаванцам установы дашкольнай адукацыі, прычыны пропуску;
выконваць іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў выхаванцаў устаноўленыя  заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы дашкольнай адукацыі.
16.12. Выхаванцы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнай праграмай дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмай спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;
навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам у межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
павага чалавечай годнасці, абарона ад усіх форм фізічнага і псіхічнага гвалту, абраза асобы, ахова жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу;
бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці і карэкцыйна-педагагічную дапамогу ва Установе адукацыі;
карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі;
канікулы;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;
атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай/спецыяльнай адукацыі дома;
удзел у конкурсах, турнірах, фестывалях, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах і іншых мерапрыемствах, спартыўна-масавых мерапрыемствах грамадскай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;
іншыя правы выхаванцаў,  устаноўленыя  Кодэксам аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы дашкольнай адукацыі.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.