Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міні-музей "Беларуская хатка"

Дата: 1 июня 2022 в 07:19, Обновлено 12 марта 2023 в 11:49

    Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму пачынаецца змалку: з песні-калыханкі маці, з  навукі бацькі, з павучанняў і казак дзядоў і бабулек, з таго, што акружае і пакідае ўражанні.  Музеі  таксама  спрыяюць мэце выхавання чалавека-патрыёта.  У нашым  міні-музеі "Беларуская хатка" сабраны гліняны і драўляны посуд,  вышываныя ручнікі і саматканыя посцілкі-дываны, нацыянальная вопратка і абутак, розныя прылады працы,  калаўрот і калыска для немаўляці. А вось печ, а ля яе  --  вілкі ды качэргі, чыгунок  на прыпечку. А вось недалёка ад печы ложак, засланы дываном, на ложку --  пуховая падушка,  на падлозе  -- сматканыя ходнікі.  На паліцы — газоўка, крыху збоку нават самавар прымасціўся. Алкуль ён у беларускай вёсцы? А тут, у Лошы,  спрадвеку дружна жылі беларусы,  рускія, яўрэі.  І кожны нешта сваё ўносіў у культуру і побыт беларускай вёскі.   Чаго толькі няма ў  нашай  «Беларускай хатцы!»  Усіх экспанатаў 58,  і  дзеці з задавальненнем не толькі разглядваюць іх, а параўноўваюць учарашні і ённяшні дзень вёскі, вучацца цаніць тое,  што маюць, і задумвацца  над тым, якія цудоўныя і працалюбівыя людзі жылі і жывуць тут, на гэтай зямлі. Сённяшнія нашы дзеці -- гэта будучае нас і нашай краіны,. і мы спадзяваемся, што   мерапрыемствы, экскурсіі, заняткі, якія  праходзяць у "Беларускай хатцы", застануцца ў памяці нашых выхаванцаў.

  

    

                План работы  міні-музея  "Беларуская хатка" ў 2022/2023 навучальным годзе

Верасень         Мерапрыемства  "У гасцях у Васіля і Васілінкі" (да Дня народнага адзінства")

Кастрычнік      Экскурсія для бацькоў "Нам засталася спадчына"

Лістапад         Гутарка  "Наш славуты зямляк  Салавей Іван Аляксандравіч і яго карціны"

Снежань        Экскурс у гісторыю "Посуд беларускі "

Студзень       Забаўляльная праграма "Ішла каза рагатая..."

Люты             Аповед  "Ах, бліны, бліны-аладачкі" 

Сакавік        Віктарына "Беларускае нацыянальнае адзенне"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.