Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Зімовыя

Дата: 2 апреля 2022 в 19:57, Обновлено 12 марта 2023 в 16:56

Зіма– цудоўная пара года для дзяцей: снег, галалёд, санкі, лыжы, снегавікі. Усё тое, чаго няма ні ўлетку, ні восенню, ні вясной.  А яшчэ ж Новы год, а з ім  пажаданні, сустрэчы… і незвычайная радасць ад усяго.

       Чым запомніліся канікулы?  Па-першае,  пераднавагоднім снегам, калі  можна было зрабіць з выхавальнікамі Снегавіка, дапамагчы дарослым пачысціць  сцяжынку-дарожку да елкі, пакарміць сінічак.  А яшчэ і чаканнем Новага года, Дзеда Мароза, Снягуркі і... сюрпрызаў      Былі выхавальнікі з дзецьмі ў гасцях у Снежнай каралевы.  Хай гэта віртуальная гасціннасць, але ўсім  было марозна-здорава, цікава і  павучальна. І хацелася маляваць-ствараць нешта ў памяць пра гэты дзень. Так і ўзніклі міні-выстаўкі сумеснай творчасці выхавальнікаў і дзяцей на канікулах.  

На канікулах  праводзіліся рухомыя гульні, гульні-падарожжы, прагулкі, экскурсіі  ў музей “Беларуская хатка”.  У час пасяджэння творчай майстэрні “Умелыя ручкі ” дзеці зрабілі падарункі  (ручнікі з паперы). Мамы  былі вельмі задаволены.

       Ля доміка Бабы Ягі (там жа і ёлка, якую ўпрыгожылі да Новага года) , дзеці  сустракаліся-гулялі  з бабай Ягой, якая аказалася даволі гасціннай асобай  і  частавала ўсіх цукеркамі.

          У апошні дзень канікул, Дзень майстроў,  выхавальнікі  і дзеці спявалі народныя  і навагоднія песні, правялі міні-дыскатэку, раскрасілі карцінкі-пейзажы   для мам,  зрабілі аплікацыю “Беларускі арнамент”,  паразважалі над  зменамі ў зімовым надвор’і…

               Канікулы закончыліся. Здаецца, усе засталіся задаволенымі тым, што праводзілася.  Шкада, што ў апошнія дні канікул  не ўсе дзеці наведвалі дзіцячы сад і не змаглі далучыцца да агульнага настрою пазітыву і поспеху.     

План

правядзення зімовых канікулаў  у 2022/2023 навучальным годзе

Дата

Назва  мерапрыемства

Адказны

28.12

Дзень  Цудаў”

Мэта:   стварэнне  добрага  настрою,  жадання ўдзельнічаць  у  гульнях.

1. Сюрпрызны  момант ”Сустрэча  са  Снегавіком”

2. Разважанне  “Дзе  знаходзіцца  рэзідэнцыя  Дзеда  Мароза?”

3. Чытанне  і  абмеркаванне  казкі  “Адкуль  з’явіўся  Дзед  Мароз?”

4.  Кошык  навагодніх загадак “Хутка, хутка Новы год!”

5. Прагулка ”Ах, снег, сняжок…”

6. Дыскатэка  “Поле  цудаў”

7. Развітанне  з  Днём  Цудаў  (Рэфлексія  пра адыходзячы дзень)

Ласко  І.М.

29.12

1.“Да   елачкі  ў  госці  “  (навагодні  ранішнік)

 Мэта:стварэнне  святочнага  настрою і выхаванне  культуры  зносін    з  равеснікамі.

2. Рэфлексія  пра адыходзячы дзень

Аксенчык Н.М.

Ласко І.М.

30.12.

“У госці  да  Снежнай  каралевы

Мэта:  фарміраванне  жадання гуляць  у  зімовыя  гульні  са  Снежнай  каралевай.

1. Сюрпрызны  момант  “Сустрэча  са  Снежнай  каралевай”.

2. Гімнастыка са Снежнай  каралевай.

3. Загадкі  ад  Снежнай  каралевы.

4. Чытаем  вершы  пра зіму.  Развучванне  верша  “Снежная  баба”

5. Маларухомая  гульня “Горача –холадна”

6. Прагулка “Гульні  ад  Снежнай  каралевы”

7. Харавод  “Зімушка-зіма”

8. Псіхагімнастыка  “Падарожжа  ў  зімовы лес”

9. Развітанне  са  Снежнай  каралевай. (Рэфлексія  пра адыходзячы дзень)

Ласко І.М.

03.01

“Дзень  казак”

 Мэта:   стварэнне   ўмоў для    жадання  апынуцца  ў  казцы.

1. Сюрпрызны  момант.  Сустрэча  з  Чараўніком.

2. Калектыўнае   складанне   казкі  па  пачатку “Аднойчы  ў  навагоднюю  снежную  ноч…”

3.  Творчая  гадзіна ”А мне падабаецца”

4.”Чароўны куфэрак”  (загадкі    пра  казачных  герояў)

5. Прагулка  “Казкі  вакол  нас”

6.Драматызацыя  ўрыўкаў знаёмых  казак.

7.Развітанне з  “Днём  казак”   (Рэфлексія  пра адыходзячы дзень)

Аксенчык Н.М.

04.01

“Дзень  вясёлага  настрою”

 Мэта:   фарміраванне  ўмення  падтрымліваць  добры  настрой.

1.  Сюрпрызны  момант. “Ліст  ад  Снегавіка.”

2.  Гульні, карагоды  каля  ёлкі.

3.  Эцюд   ”Гама пачуццяў”

4.  Складанне  разразных  навагодніх  малюнкаў.

5.  Прагулка. Эксперымент “Рознакаляровыя  ледзяшы”

6.  Навагодняя  паштоўка  для  мамы.

7.  Рэфлексія  дня.

Аксенчык  Н.М.

05.01

“Дзень  з  Папялушкай”.

 Мэта:  фарміраванне  жадання  і  ўмення  дапамагаць  іншым.

1. Сюрпрызны  момант  “Званок  ад  Папялушкі”

2. Скарбонка  заданняў  (Дапамога  Папялушцы  па  гаспадарцы). Чытанне ўрыўка  казкі “Папялушка” (Папялушка трапляе  на баль)

4. Прагулка “Малюнкі  на  снезе”

5. Маляванне  “Кветкі  для  сябра”

6. Эцюд  ”Скажы  добрае  слова  Папялушцы”

7. Развітанне  з  Папялушкай.

Ласко  І.М.

06.01

“Дзень  бяспечных  паводзін”

Мэта:  фарміраванне  навыкаў  здаровага  ладу  жыцця.

1.  Сюрпрызны  момант “Ліст  ад Доктара  Айбаліта”

2.  Гульня-падарожжа  “У  краіну  Здароўя”

3.  Рухомыя  гульні “Каб  здаровым  быць,  трэба  трэніравацца”

4.  Загадкі ад  Доктара  Айбаліта.

5.  Прагулка.Рухомыя  гульні.Назіранне  за  птушкамі.

6.  Гульня  “ТАК” -“НЕ” па  ЗЛЖ.

7.  Рэфлексія  па  Дні  Здароўя.

Аксенчык  Н.М

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.