Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушаноўванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.
Памятныя даты звязаны з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.
Святочныя даты – гэта традыцыйна адзначаемыя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.
Дзяржаўныя святы
Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
Дзень Перамогі – 9 мая;
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня;
Дзень народнага адзінства – 17 верасня.
Агульнарэспубліканскія святочныя дні
Новы год – 1 і 2 студзеня;
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага;
Дзень жанчын – 8 сакавіка;
Свята працы – 1 мая;
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.
Рэлігійныя святочныя дні
Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) – 7 студзеня;
Вялікдзень – па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій;
Радаўніца – па календары праваслаўнай канфесіі;
Дзень памяці – 2 лістапада;
Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) – 25 снежня.
Iншыя святочныя дні
Дзень спажыўца – 15 сакавіка;
Дзень сям’і – 15 мая;
Дзень аховы навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
Дзень ведаў – 1 верасня;
Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
Дзень міру – трэці аўторак верасня; Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
Дзень маці – 14 кастрычніка;
Дзень бацькi - 21 кастрычнiка;
Дзень інвалідаў – 3 снежня;
Дзень правоў чалавека – 10 снежня;
Дзень беларускага кіно – 17 снежня.
Памятныя даты
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;
Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня.
https://president.gov.by/be/gosudarstvo/prazdniki#pam-daty-b
</article>Комментарии:
Комментариев пока нет.