Любоў да Радзімы выхоўваецца з самага маленства. Матуліны казкі, бабуліны песні, прымаўкі і прыказкі з вуснаў дзеда мы не толькі слухаем, а запамінаем, разважаем над імі, марым... Многія паэты і пісьменнікі Беларусі прысвяцілі свае творы дзецям. А Уздзеншчына -- край паэтычны. І ладзіць сустрэчы /вочныя і завочныя/ з сучаснымі паэтамі -- гэта не толькі займальна, цікава, але і неабходна, бо менавіта літаратурнае слова даходзіць да самых птаемных куточкаў душы сапраўднага чалавека.
З дапамогай Інтэрактыўнага плаката "Сучасныя пісьменнікі дзецям" мы можам адправіцца ў свет дзіцячай літаратуры.