Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэализацыя праекта

Дата: 12 марта 2023 в 13:53, Обновлено 12 марта 2023 в 14:00

       Сістэматычная работа  па арганізацыі для выхаванцаў  дашкольнага ўзросту экскурсій да прыродных і сацыяльных аб’ектаў бліжэйшага акружэння (арганізацыя віртуальных экскурсій), калектыўнае складанне лістоў і перапіска з аднагодкамі з іншых раёнаў спрыяла фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў аб сваёй малой радзіме, Мінскай вобласці і Рэспубліцы Беларусь, развіццю культуры зносін і сувязнаму  маўленню, выхаванню асноў патрыятызму і грамадзянскасці. Выхаванцы вызначылі для сябе цікавыя аб’екты: краязнаўчы музей Хатлянскай школы, пажарную часць вёскі Хатляны, амбулаторыю, сельскую бібліятэку, возера, парк, пошту. Пасля  наведвання аб’ектаў, дзеці  свае ўражанні адлюстроўвалі ў малюнках, якія адпраўлялі сваім сябрам.   На працягу 2021/2022 навучальнага года   рэалізацыя праекта спрыяла  фарміраванню ў дзяцей уяўленняў аб цікавых сацыяльных і прыродных аб’ектах бліжэйшага акружэння. Выхаванцы разам з бацькамі арганізавалі экскурсіі выхаднога дня "Лашаншчына родная, землі святыя",  "Лашанскае вадасховішча",  пабывалі ў краязнаўчых музеях г.Узда і г. Мінска. Тым самым у дзяцей выхоўваліся асновы  грамадзянскасці і патрыятызму, аб чым яны з задавальненнем апавядалі сваім сябрам у пісьмах. Рэалізацыя сацыльна- педагагічнага праекту “Пісьмо сябру” павысіла педагагічную кампетэнтнасць бацькоў, якія ўключыліся ў адукацыйны працэс для станоўчай выніковасці рэалізацыі пастаўленых задач. Педагогі дашкольнай установы праявілі творчы патэнцыял пры арганізацыі прагулак, экскурсій, што надавала  пазнавальны і цікавы  змест пры  складанні пісем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.