Маршрут выхаднога дня
Паважаныя бацькі!
Самы шчаслівы дзень - гэта выхадны, калі ўся сям'я збіраецца разам! Куды пайсці з дзіцем? Гэтае пытанне часта ставіць бацькоў у тупік. У кожнай сям'і па-свойму прынята праводзіць выхадныя дні. Але ў большасці выпадкаў, гэта выглядае так: мама з татам занятыя сваімі справамі, дзеці глядзяць мультфільмы ці сядзяць за камп'ютарам. Гэта не толькі дрэнна адбіваецца на здароўі дзяцей дашкольнага ўзросту, але і аказвае адмоўнае ўздзеянне на дзіцяча-бацькоўскія адносіны, паміж бацькамі і дзецьмі губляецца нітка сяброўства і даверу.
Але выхадныя можна праводзіць весела і з карысцю для ўсёй сям'і. Сумеснае правядзенне часу гуртуе сям'ю, а таксама дае зразумець дзіцяці, наколькі ён важны для мамы і таты.
У любое надвор'е і пры любым фінансавым стане можна цікава і займальна праводзіць час са сваёй сям'ёй, атрымаць масу ўражанняў, задавальненняў ад прагулак з дзіцем усёй сям'ёй. А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі, ператварыць у невялікае свята! І каб гэтае свята было яркім і незабыўным, прапануем Вашай увазе "Маршруты выхаднога дня". Ідучы па пэўным маршруце, Вы зможаце пазнаёміць сваё дзіця з малой радзімай, наведаць аб'екты інфраструктуры, а таксама памятныя мясціны аграгарадка і яго наваколля.
Па выніках прагулкі рабіце сумесныя фатаграфіі або відэаролікі, складайце апавяданні і казкі.
Жадаем Вам вясёлых, цікавых, пазнавальных прагулак!
МАРШРУТ ВЫХАДНОГА ДНЯ “Алея Памяці народнай ”
Узрост дзяцей – 5–7 гадоў.
Задачы прагулкі: пазнаёміць дзіця з роднымі мясцінамі, абудзіць цікавасць да пазнання акружаючага свету, выхоўваць культуру паводзін у прыродзе.
Працягласць: 1 км
План прагулкі:
1. Алея Памяці
2. Дэндрарыум
Што можна ўзяць з сабой: фотаапарат, паперу, алоўкі
Апісанне маршруту прагулкі:
1. Алея Памяці.
Па шляху руху па Алеі Памяці.
1. Расказ пра гісторыю закладання Алеі Памяці і тых, хто яе закладваў..
2. Паназірайце за птушкамі і дрэвамі, якіх вы тут бачыце.
3. Папрасіце дзяцей успомніць назвы птушак і дрэў.
У час руху звярніце ўвагу дзяцей на культуру паводзін у час адпачынку (не крычаць, не палохаць птушак, не пакідаць пасля сябе смецце).
2. Дэндрарыум
1.Расказ пра задумку сельскага Савета аблагародзіць месца адпачынку людзей на Лашанскага вадасховішча.
2. Паназірайце за рэдкімі дрэвамі і кустамі, раслінамі, якіх вы тут бачыце, раскажыце пра іх дзецям..
3. Адпачніце ў ценю дрэў, пагуляйце ў розныя гульні.
Пасля прагулкі:
1. Прапануйце дзіцяці ўспомніць самае адметнае, што яму запомнілася з сумеснай прагулкі. Ці спадабаўся яму такі адпачынак?
2. Зрабіце калаж з фотаздымкаў на памяць.
Маршрут выходного дня «В лесу летом»
Рекомендуемый возраст: 5-6 лет
Содержание маршрута:
- понаблюдайте за птицами в лесу
- понаблюдайте за растениями, деревьям в лесу
- напомните детям о правилах поведения в природе
- предложите детям отдохнуть на опушке, поиграть
Вопросы для беседы с ребенком:
- Каких птиц и насекомых можно увидеть в лесу летом?
- Какие растения и деревья вы узнали?
- Между растениями и животными существует тесная взаимосвязь. Вспомните, в чем она заключается
- Какие правила поведения в лесу мы должны соблюдать?
После прогулки:
- Побеседуйте с ребенком об увиденном, ответьте на возникшие вопросы
- Зарисуйте с ребенком то, что понравилось и запомнилось больше всего.
- Сделайте аппликацию птицы или бабочки.
Желаем увлекательной и познавательной прогулки!
Приятного отдыха!