Асеннія матывы
Прыгожая пара -- восень. Ярка цвітуць вяргіні і радуюць вока астры. А неба, кажуць самае прыгожае таксама менавіта ўвосень, бо яно змяняецца амаль штогадзінна: то ярка-сіняе з усмешкай сонца, то шэра-сіняе, то хмурнае. Рознакаляровае лісце, якое, асыпаючыся з дрэў, так шарахаціць-шапоча пад нагамі, радуе, і засмучае. Мы так хораша дапамагалі яго ўбіраць з тэрыторыі дзіцячага сада! Тэрыторыя цяпер чыстая-чыстая... і сумная. Не хапае фарбаў. Але мы сабралі многа разнастайнага лісця, шышак, жалудоў, з якіх робім розныя падзелкі, якія дорым мамам, родным і блізкім людзям. А яшчэ мы сабіралі насенне кветак. Нам спадабалася, бо мы адчувалі сябе гаспадарамі сваёй зямлі.
Телефон: +375-17-18-61-6-46
Email: ds-losha@uzda.gov.by